У Берасці пройдзе антыалкагольны круглы стол



„Абаронім дзяцей і сям’ю ад алкаголю’’ – круглы стол пад такой назвай пройдзе 25 верасня ў Берасці. На яго прадстаўнікоў грамадскага і палітычнага сектару, а таксама ўсіх неабыякавых грамадзян запрашаюць сябры стваранай партыі „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя“.

Кажа адзін з галоўных арганізатараў сустрэчы, каардынатар БХД па Берасцю Аляксандр Храпко:

– Сюды могуць прыйсці ўсе тыя людзі, якія неабыякавыя да гэтай праблемы, тыя, каго непакоіць, што Беларусь знаходзіцца на першым месцы па колькасці выпітага алкаголю на душу насельніцтва. Думаю, што карысна будзе наведаць, каб людзі даведаліся, як можна супрацьстаяць «зялёнамі змею», што можна зрабіць для таго, каб хоць неяк палепшыць узровень жыцця насельніцтва. Таму што тое, што краіна співаецца, гэта негатыўна адбіваецца на ўроўні развіцця нацыі.

Круглы стол на тэму сям’і ды алкаголю пройдзе заўтра, у чацвер. Уваход на яго – вольны. Месца і час правядзення знойдзем на нашым сайце.

Беларускае Радыё Рацыя