Віктар Марціновіч прэзентаваў „Возера Радасці” ў Берасці
Беларускі пісьменнік і журналіст Віктар Марціновіч прэзентаваў сваю новую кнігу ’’Возера Радасці’’ ў Берасці. Яе арганізарамі выступілі прадстаўнікі кампаніі ’’Будзьмі беларусамі!’’.
Аўтар адзначыў, што аснову сустрэчы стала дыскусія адносна зместу кнігі і жыццёвых гісторыяў:
– Адбылася вельмі прыязная, вельмі цёплая сустрэча з чытачамі. Я спрабаваў не вельмі доўга ўсіх катаваць сваімі разважаннямі. Распавёў некалькі вясёлых гісторыяў. Адказаў на пытанні, якія задалі. Усё гэта было ў рамках прэзентацыі раману “Возера Радасці”, які з’яўляецца самай шчырай, мабыць, з напісаных на сёння кніжак пра нашае жыццё. Гэта такая гісторыя пра тое, што такое быць беларусам у 2016 годзе.
Кнігу ’’Возера радасці’’ можна чытаць на дзвюх мовах – беларускай і расейскай. Сам аўтар раіць звяртацца да папяровага беларускамоўнага варыянту.
Беларускае Радыё Рацыя