На Вітольда Ашурка склалі пратакол за фэст у Свіслачы



Грамадскі актывіст з Бярозаўкі Лідскага раёна Вітольд Ашурак – чарговы ўдзельнік Свіслацкага фэсту, на якога склалі пратакол за ўдзел у акцыі памяці аб паўстанцах 1863 года. Участковы міліцыянт адразу патэлефанаваў актывісту, а потом прыйшоў да яго, каб узяць тлумачэнні па факце ўдзелу ў Свіслацкім фэсце.

dscf7533Спасылаючыся на адпаведны артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Вітольд Ашурак адмовіўся даваць паказанні. Па яго словах, пераслед беларускіх патрыётаў за ўшанаванне гістарычнай памяці – марная справа.

– Яны павінны былі ведаць, што беларускія патрыёты скарыстаюцца любой магчымасцю нагадаць краіне, беларускаму народу і ўладам, што яны жывыя, што яны клапоцяцца пра Беларусь і не забываюцца пра беларускіх герояў. Пераследуючы нас, улады гуляюць супраць сябе, яны выкрываюць сябе як калабарацыяністаў,  якія душаць усё беларускае.

Як адзначыў актывіст, ён рэгулярна наведвае акцыю памяці ў Свіслачы з 2011 года. І за гэтыя гады толькі адзін раз ён застаўся без пакарання за ўдзел у ёй. На яго думку, паслабленне рэжыма ніколькі не ўплывае на вынік пераследу.

Рашэнне суда ў Свіслачы над адным з арганізатараў фэсту – Юрасём Глебікам ў 40 базавых велечынь толькі пацвярджае гэта.

dscf7537

dscf7541

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара