’’Школа праваднікоў’’ для экатурызму



’’Школа праваднікоў’’ – такі праект на Берасцейшчыне рэалізуюць прадстаўнікі грамадскага аб’яднання ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’’. Асноўная яго мэта – захаванне багацця рэгіёна Белавежскай пушчы і павышэнне патэнцыялу ўладальнікаў агра- ды экасядзібаў у сферы экатурызму. Паводле каардынатара праекту Дзяніса Табунова, важна зацікавіць людзей экалагічным турызмам:

– Традыцыйна чамусці выезд на прыроду асацыюецца з шашлыком, гарэлкай і г.д. А многія людзі, тыя, хто прыязджаюць на аграсядзібы, сутыкаюцца з тым, што ім прапаноўваюць азнаёміцца з традыцыйнай разьбой па дрэве, паслухаць традыцыйныя песні. І такім чынам намі былі атрыманыя вельмі прыемныя водгукі на тэму, што зусім не чакалі такіх цікавых бонусаў і напэўна наступны раз прыедзем з мэтай, якая адпавядае экатурызму.

Праект рэалізуецца ў рамках праграмы USAID ’’Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё ў Беларусі’’ пры падтрымцы праграмы развіцця ААН.

Беларускае Радыё Рацыя