У інтэрнэце запрацавала электронная кнігарня ARCHE



У інтэрнэце нарэшце запрацавала электронная кнігарня arche.by. Праца над ёй ішла багата гадоў.  Новы сайт часопіса і выдавецтва ARCHE быў даступны для агляду з 1 снежня 2015 года. Але яго ўнутранае ўладкаванне яшчэ было далёка ад працоўнай кандыцыі. У электроннай кнігарні вельмі багаты выбар прапануемай літаратуры, – кажа галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў.

– На гэтым сайце вы можаце знайсці амаль 6 тыс. нашых публікацыяў.  У тым ліку больш за 200 кніжак, каля 150 нумароў ARCHE. На сайце прадстаўлена творчасць каля 2 тысяч аўтараў як з Беларусі, так і людзей, якія жывуць па-за межаў нашай Бацькаўшчыны.

“Цяперашні сайт кнігарні ARCHE па-свойму ўнікальны для нашага рэгіёну. Без ілжывай сціпласці скажам, што нічога падобнага няма ў іншых выданняў такога профілю ў Беларусі, а мо  яшчэ дзе паблізу,” – адзначыў Валер Булгакаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя