Прамысловасць зноў спрацавала на склад



Запасы на прамысловых складах у кастрычніку зноў пачалі расці – пра гэта сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі. Як перадае БелаПАН, на 1-га лістапада ўдзельная вага складскіх запасаў у прамысловасці склала 68% да сярэднемесячнай вытворчасці і павялічылася за кастрычнік на 3,7%. Прыкметны рост складскіх запасаў у кастрычніку звязаны з павелічэннем аб’ёмаў не-рэалізаванай прадукцыі прадпрыемствамі, якія падведамасныя канцэрну „Белдзяржхарчпрам”.

Варта адзначыць, што да міністэрстваў і канцэрнаў урад даводзіў розныя заданні на бягучы год, у тым ліку нарматывы па зніжэнні роўню складскіх запасаў. За невыкананне гэтых паказчыкаў кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання прыцягваюцца да дысцыплінарнай адказнасці.

Паводле БелаПАН