Папа Рымскі дазволіў каталіцкім святарам дараваць аборт
Права адпускаць грэх аборту ў каталіцызме раней мелі толькі біскупы і спецыяльныя спавядальнікі.
Папа Рымскі Францішак дараваў права ўсім каталіцкім святарам дараваць грэх аборту. Пра гэта гаворыцца ў Апостальскім лісце пантыфіка, апублікаваным 21-га лістапада.
Раней гэтым правам былі надзелены толькі біскупы і спецыяльныя спавядальнікі.
Францішак таксама падоўжыў дазвол дараваць аборты, які дзейнічаў у перыяд так званага Юбілейнага года міласэрнасці Рыма-каталіцкай царквы. На працягу года кожны каталік мог атрымаць поўнае адпушчэнне грахоў пры выкананні шэрагу ўмоў.
Паводле вучэння Рыма-каталіцкай царквы, аборт з’яўляецца вельмі цяжкім грахом і мяркуе аўтаматычнае адлучэнне ад прычасця.
У сваім пасланні пантыфік таксама падкрэсліў, што аборт – цяжкі грэх, паколькі „ставіць кропку ў нявінным жыцці”.
Папа вядомы сваімі прагрэсіўнымі поглядамі на многія спрэчныя пытанні ў каталіцтве. Так, ён дазволіў выкарыстанне кантрацэпцыі ў рэгіёнах, дзе актыўна распаўсюджваецца вірус Зіка.
У чэрвені 2016 года ён заявіў журналістам, што Рыма-каталіцкая царква павінна прасіць прабачэнне ў геяў за ранейшае стаўленне да іх.