Кіберзлачынцы атакавалі банкаматы ў Беларусі, краінах СНД і ЕЗ



Кіберзлачынцы сёлета дыстанцыйна атакавалі банкаматы больш як у дзесяці краінах Еўропы, у тым ліку Беларусі, выкарыстоўваючы шкоднае праграмнае забеспячэнне, паведамляе Рэйтэр са спасылкай на кампанію Group-IB.

Ахвярамі рабаўнікоў сталі банкаматы, размешчаныя ў Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Іспаніі, Кыргызстане, Малайзіі, Малдове, Нідэрландах, Польшчы, Расеі, Румыніі і Эстоніі. Шкодная праграма прымушала банкаматы выдаваць злачынцам наяўныя грошы, паведаміў прадстаўнік Group-IB Дзмітрый Волкаў.

Ён не назваў абрабаваных банкаў, а таксама выкрадзеных сум. Пры гэтым спецыяліст адзначыў, што мішэнямі злачынцаў, якія працягваюць удасканальваць метады крадзяжу, будуць станавіцца ўсё больш банкаматаў у розных краінах.

БелаПАН