Беларусы не карыстаюцца прывілеем двухмоўных назваў мясцовасцяў
Двухмоўныя назвы мясцовасці – гэта прывілей, які дазваляе меншасцям у Польшчы даказаць сваю, перш за ўсё, моўную адметнасць. Кашубскія гміны ахвотна карыстаюцца гэтай магчымасцю, таму на Памор’і з года ў год павялічваецца колькасць двухмоўных указальнікаў.
У Картускім раёне толькі адна гміна не ўвяла двухмоўных назваў, кажа мясцовы дзеяч родам з Падляшша Станіслаў Клімовіч:
– Зараз з 8 гмін павету 7 гмін маюць двухмоўныя ўказальнікі. Таму гэта не залежыць ад улады, калі актывісты кажуць, што хочуць, каб былі ўведзеныя двухмоўныя назвы, тады і гміна выступае з прапановай.
З рашэннем аб увядзенні двухмоўных назваў мясцовасці пакуль што стрымліваецца гміна Чыжы, кажа тутэйшы войт Юрка Васілюк.
– Можна на базе нашай суседкі Орлі сцвярджаць, што гэта ў пэўным сэнсе прамоцыя гміны. Наша гміна крыху іншая, і мне падаецца, што тут усё мусіць быць збалансавана.
Суседняя з Чыжамі гміна Орля двухмоўныя надпісы ўвяла ў 2011 годзе. Гэта адна гміна на Падляшшы, якая мае ўказальнікі на беларускай мове.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара