У залатой серыі „Беларускага кнігазбора” выйшаў том выбранага Дануты Бічэль



У серыі „Беларускі кнігазбор” выйшаў том выбраных твораў гарадзенскай найвыдатнай паэткі Дануты Бічэль.

img_5996

Гэта 88 том, які працягвае знаёміць чытачоў з шэдэўрамі беларускай культуры і літаратуры. Апрача вершаў, якімі багата творчасць Дануты Бічэль, пачэснае месца адведзена і прозе.

Кажа аўтарка:

– Я выбрала больш прозы пра літаратуру. Я ўсё ж такі настаўніцай была вельмі доўга. Потым у музеі працавала, практычна таксама як настаўніца. Шырока расказвала пра Максіма Адамовіча, пра Багдановіча. І мне хацелася памагчы настаўнікам, вучням, студэнтам. У маёй прозе не ацэньваю творчасць, не разбіраю вершай, ці там нейкай філасофскай глыбіні пісьменніка, а проста гавару пра яго як пра чалавека.  

img_5998

Прэзентацыя збору твораў Дануты Бічэль пройдзе ў канцы гэтага месяца ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара