Жыхары Баранавіч просяць экс-кандыдата дапамагчы



Жыхары вуліцы Прамысловай у Баранавічах звярнуліся да экс-кандыдата ў Палату прадстаўнікоў Мікалая Чарнавуса (малодшага) з просьбай пра дапамогу ў рамонце пашкоджанага ходніка, да якога ва ўладаў не даходзяць рукі.

Мікалай напісаў заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Юрыя Грамакоўскага. Пад заявай падпісаліся 60 чалавек, кажа Мікалай Чарнавус:

– Па прычыне таго, што ходнік – гэта вуліца, якая злучае жылыя дамы, аўтобусны прыпынак, дзіцячыя школьныя і дашкольныя ўстановы. Вялікая плынь людзей праходзіць па ходніку, што выклікае небяспеку ў плане атрымання траўм, раварысты не могуць карыстацца ходнікам – гэта могуць быць і дзеці, якія будуць выязджаць на праезджую частку, з-за чаго можа здарыцца ДТЗ.

Паводле Мікалая Чарнавуса, рамонт ходніка на вуліцы Прамысловай трэба зрабіць тэрмінова і ў першую чаргу.

Чарговае пытанне, якім будзе займацца Мікалай Чарнавус, гэта праблема з мінірынкам па вуліцы Кірава.

Беларускае Радыё Рацыя