Чарговая дэлегацыя Еўразвязу наведае Беларусь 6-7 снежня



Пра гэта паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын, выступаючы на Менскім форуме. Дыпламат не ўдакладніла склад дэлегацыі, падкрэсліўшы, што падчас візіту будуць абмяркоўвацца „канкрэтныя пытанні” па развіцці супрацоўніцтва Менску і Бруселя. Гаворачы пра развіццё адносін паміж Беларуссю і ЕС, Віктарын адзначыла, што за апошнія два гады „развіццё падзей праходзіла вельмі хутка”. Дыпламат таксама назвала важным той факт, што ў працэс нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам уцягнутыя і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.