Страх у грамадстве патрэбны беларускім уладам
Уладам выгадна нарошчваць страх у грамадстве, – кажа наш госць Алесь Лагвінец. Робіцца гэта, каб беларусы нават не задумваліся пра «плошчу» і дэмакратыю. Чарговая тэма нашай праграмы. А таксама: ці беларусы талерантныя? 16 лістапада мы адзначылі Міжнародны Дзень цярпімасці або талерантнасці. Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў заснавала Міжнародны дзень талерантнасці ў 1995 годзе, каб паспрыяць пашырэнню ідэяў цярпімасці і паразумення, культурнай і гістарычнай разнастайнасці народаў.