Ва Украіне распачынае працу беларускамоўная праграма на FM-хвалі
Увага! Гаворыць Чарнігаў. Па-беларуску. Ва Украіне распачынае працу беларускамоўная праграма на FM-хвалі. Яе плануе рабіць чарнігаўская тэлерадыёкампанія Svoboda.fm. На якую мэтавую аўдыторыю разлічаная беларуская праграма ва ўкраінскім эфіры? Ці ёсць там для яе месца і чаму праграма мае быць менавіта беларускамоўнай. Адказ на гэтыя ды іншыя пытанні ў нашай чарговай праграме.