Саакашвілі патрабуе перавыбараў



Ва ўкраінскай сталіцы прайшоў мітынг новай палітычнай сілы – “Руху новых сіл”, які ўзначаліў Міхаіл Саакашвілі.

he

Былы адэскі губернатар, які выступаў на мітынгу, запатрабаваў неадкладнага правядзенне пазачарговых выбараў з прычыны няздольнасці цяперашніх уладаў вывесці краіну з крызісу.

Шмат хто ва Украіне згодны з пазіцыяй Саакашвілі, бо мяркуе, што і прэзідэнт,  і Вярхоўная Рада страцілі давер у грамадства. Кажа палітолаг Алег Прыходзька:

– Цяперашняя сістэма сябе поўнасцю дыскрэдытавала, пра гэта кажуць, як сусветныя лідары, так і ўнутраныя палітычныя партыі. Выбары павінны адбыцца, вядомая рэчы, што гэта будуць пазачарговыя выбары, і гэта адбудзецца ў 2017 годзе. Вядома, што выбары нельга правесці заўтра ці паслязаўтра, гэта мае быць пэўны адрэзак часу вызначаны Канстытуцыяй, гэта даволі складаная працэдура.

Калі пазачарговыя выбары адбудуцца, гэта можа прывесці да ўлады больш радыкальныя палітычныя сілы, мяркуе палітолаг.

Беларускае Радыё Рацыя