Украіна застанецца без „Еўрабачання”?



Украіну могуць пазбавіць права праводзіць спеўны конкурс „Еўрабачанне”. Прычына – моцная затрымка з арганізацыяй і фактычны зрыў тэрмінаў падрыхтоўкі.

Еўрабачанне 2017

Больш падрабязна распавядае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– Украіна атрымала права правесці “Еўрабачанне-2017” пасля таго, як яе прадстаўніца Джамала заняла на мінулым спеўным конкурсе першае месца. Амаль сем месяцаў улады не маглі вызначыцца ні з горадам правядзення “Еўрабачання”, ні з канцэртнай пляцоўкай. Нарэшце ў падрыхтоўку конкурсу ўмяшаўся Еўрапейскі вяшчальны саюз, уладальнік брэнда “Еўрабачанне”. Вось як пракаментаваў сітуацыю выконваючы абавязкі дырэктар Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Украіны Аляксандр Харэбін. На пачатку кастрычніка гэты саюз даў Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Украіны “чырвоную картку” адносна тэрмінаў і фактычнага зрыву падрыхтоўкі да “Еўрабачання”. Прычынай правальнай сітуацыі чыноўнік называе бюракратыю, недасканаласць заканадаўчых актаў і зняважлівае стаўленне да конкурсу тых, хто адказвае за яго правядзенне.

Канчатковае рашэнне наконт месца правядзення „Еўрабачанне” будзе прынятае 8 снежня, на генеральнай асамблеі Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя