У Менску – 5-е біенале жывапісу, графікі і скульптуры



У Менску праходзіць 5-е Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры. На выставе, якая адбываецца ў Палацы мастацтва,  прадстаўлены лепшыя работы, створаныя за апошнія два гады жывапісцамі, графікамі і скульптарамі – сябрамі Беларускага саюза мастакоў. Усяго каля 400 работ больш чым 250 мастакоў.

У экспазіцыі прадстаўленыя розныя паводле свайго сэнсу працы, часам нават неадназначныя, – кажа ўдзельнік выставы вядомы беларускі мастак Алесь Марачкін.

– Я асабіста паказаў работу, прысвечаную Украіне. Узяў радок ад Мікалая Гогаля: “Тиха украинская ночь”. Але толькі там пытанне прысутнічае. “Тиха украинская ночь” – таму што там нібыта ідылія. І на пярэднім плане лодка і ў лодцы сядзіць нейкі хлапец і рыбу ловіць. Але за плячыма ў яго аўтамат. Што я гэтым хацеў паказаць? Што сёння не “тиха украинская ночь”, сёння робіцца там немаведама што з прычыны агрэсіі Расеі.

Прадстаўленая экспазіцыя дэманструе ўсю разнастайнасць напрамкаў, жанраў, тэхнік, якія існуюць у беларускім жывапісу, графіцы і скульптуры. Выстава прадоўжыцца да 11 снежня.

151790

Павел Генадзіч, Беларуская Радыё Рацыя