Пенсійны ўзрост: калі ўзняць вышэй – людзі будуць паміраць на працы
У Беларусі пакуль не трэба павышаць пенсійны ўзрост, лепш стварыць больш працоўных месцаў і паклапаціцца аб экалогіі і здароўі людзей. Такога меркавання прытрымліваецца большасць апытаных на цэнтральных вуліцах Берасця жыхароў.
Вырашэнне пытання пенсійнага ўзросту – гэта неабходны крок для павышэння ўзроўню пенсій у краіне.
Апытаныя берасцейцы адзначылі, што людзі ў Беларусі фізічна не змогуць працаваць пасля 55-60 год:
– Я бы паставіла пытанне па-іншаму: трэба ствараць больш працоўныях месцаў, каб пенсянеры, калі яны застануцца працаваць не былі канкурэнтамі для тых, хто ў працаздольным узросце.
– Цяпер людзі вельмі слабыя, узрост павышаць, то людзі не будуць працаздольнымі. І так іх ужо не шмат засталося.
– Не варта падымаць, яны і так свой час адпрацавалі. І калі ўзняць вышэй пенсійны ўзрост – людзі будуць паміраць на працы.
Думку аб тым, што ў краіне даўно трэба павышаць пенсійны ўзрост выказаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў часе наведванне аршанскага льнянога камбінату. Ён заверыў, што перад тым, як будуць павышаць пенсійны ўзрост – ён параіцца з грамадствам, ці варта гэта рабіць. На дадзены момант на аднаго пенсіянера ў краіне прыходзіцца 1,3 працоўнага чалавека. У ідыяле, як лічыць Аляксандр Лукашэнка, трэба каб на аднаго пенсіянера прыходзілася трое працоўных.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце