Што паказаў першы месяц бязвізавага рэжыму на Гарадзеншчыне?



Першы месяц дзеяння бязвізавага рэжыму паказвае, што замежным турыстам цікавая Гародня і Гарадзенскі раён. Такое меркаванне выказаў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

„Мяркуючы па водгуках, замежнікі задаволены тым, што прыехалі да нас. Падобныя водгукі ў нас таксама выклікаюць пачуццё, што ўсё правільна зроблена. Аднак трэба варушыцца, паляпшаць турыстычную інфраструктуру”, – сказаў Уладзімір Краўцоў. Неабходны новыя гасцініцы, кафэ, рэстараны, іншыя аб’екты сэрвісу. „І гэта сігнал, безумоўна, бізнэсу. У першую чаргу малому бізнесу, які павінен займацца гэтымі пытаннямі. Разлічваю, што ў бліжэйшы час пачнем вырашаць іх больш актыўна”, – растлумачыў Уладзімір Краўцоў.

За першы месяц дзеяння бязвізавага рэжыму для ўезду зарэгістраваліся больш за 1,1 тыс. іншаземцаў, больш за 800 з іх ужо наведалі Гародню і Гарадзенскі раён.

Указ прэзідэнта Беларусі №318, які дае права замежным турыстам наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку „Аўгустоўскі канал”, уступіў у сілу 26 кастрычніка. Дакумент прадугледжвае магчымасць бязвізавага ўезду тэрмінам на 5 сутак на тэрыторыю парку і ў прылеглыя населеныя пункты Гожскага, Капцёўскага, Адэльскага, Падлабенскага, Сапоцкінскага сельскіх саветаў Гарадзенскага раёна і Гародні.