У Расеі рэзка вырасла колькасць прыхільнікаў збліжэння з Захадам



Большасць расейцаў выступаюць за збліжэнне з краінамі Захаду, як сведчаць вынікі апытання «Левада-цэнтра», піша ВВС.

Па дадзеных сацыёлагаў, за пашырэнне эканамічных, палітычных і культурных сувязяў з краінамі Захаду выступае 71% рэспандэнтаў. Гэты паказчык значна вырас у параўнанні з ліпенем 2015 года, калі такога меркавання прытрымліваліся 50% апытаных.

Таксама з 37% (ліпень 2015 года) да 17% (лістапад 2016 года) зменшылася колькасць тых, хто лічыць неабходным аддаленне ад Захаду.

Фота politobzor.net