«Астравок надзеі» – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
Прытулак для бадзяжных жывёл – гэта не мі-мі-мі і сэлфі з сабачкамі і катамі. Гэта штодзённая цяжкая праца, калі жывёл трэба лячыць, карміць і прыбіраць у вальерах. На Гомельшчыне — усяго толькі адзін прытулак для бадзяжных жывёл. І створаны ён зусім не дзяржавай, а высілкамі звычайнай сям’і. Святлана Ашэка са сваёй дачкой Наталляй і сынам Аляксандрам 11 гадоў таму набылі дом у Рэчыцкім раёне, дзе і стварылі прытулак для жывёл. Цяпер тут, у «Астраўку надзеі», пражывае каля 150 катоў і сабак, якія яшчэ нядаўна былі бадзяжнымі.