“Абаронім дзяцей і сям’ю ад алкаголю”
У Берасці абмеркавалі праблемы алкагалізму ў Беларусі і шляхі выхаду з гэтай сітуацыі. Берасцейскія сябры партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя разам з менскімі калегамі падвялі вынікі лакальнай кампаніі “Абаронім дзяцей і сям’ю ад алкаголю” і распрацавалі кірункі дзеянняў на будучыню.
Кіраўнік менскай гарадской арганізацыі БХД Вольга Кавалькова перакананая, што на лакальным узроўні варта далей працягваць працу і ангажаваць у яе як мага больш людзей:
– БХД па ўсёй краіне з траўня месяца праводзіла кампанію, мэта якой – прыцягненне ўвагі грамадзян Рэспублікі Беларусь да тых лакальных праблем, якія цікавяць людзей у рэгіёнах. Яна праходзіла ў больш чым 30 гарадах Беларусі. Сабрана за гэты перыяд больш за 30 тысяч подпісаў. Некаторыя лакальныя праблемы трансфармаваліся ўжо ў іншыя кампаніі. Людзі спрабуюць вырашаць свае праблемы.
Па выніках круглага стала былі прынятыя да распрацоўкі новыя кірункі для камунікацыі з грамадзянамі – гэта пытанні медыцынскага абслугоўвання, сістэмы адукацыі ў цэлым і працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота krynitsa.info