Удалы старт беларускіх тэнісістаў
Беларускія майстры настольнага тэнісу паспяхова стартавалі на камандным чэмпіянаце Еўропы ў Лісабоне. Мужчынская зборная Беларусі на чале з Уладзімірам Самсонавым у першым матчы папярэдняй групы С перамагла аўтарытэтную каманду Швецыі з лікам 3:1.
Лідар беларускай каманды дамогся дзвюх перамог, яшчэ адна вікторыя ў актыве Паўла Платонава, а вось ветэран беларускай зборнай Яўген Шчацінін свой паядынак прайграў.
У спаборніцтвах жанчын беларуска Вікторыя Паўловіч мае ў сваім актыве дзве перамогі. У стартавым матчы групы D зборная Беларусі перайграла каманду Украіны – 3:1, а затым з тым жа вынікам завяршыла сустрэчу са спартоўкамі Чэхіі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pda.open.by