Міністр абароны і старшыня Вярхоўнага суда адкрылі ў Слоніме будынак суда



У чацвер, 1 снежня, на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме адкрылі вялікі гмах – будынак суда Слонімскага раёна. Падобнага будынка суда па велічыні не мае ніводзін раённы цэнтр Беларусі. У ім, акрамя суда Слонімскага раёна, будуць таксама месціцца аддзел прымусовага выкананння Слонімскага раёна і ваенны камісарыят Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў.

У адкрыцці новага будынка суда прынялі ўдзел старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала, міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, а таксама іншыя асобы з Гарадзеншчыны і Менска.

Падчас урачыстасці Валянцін Сукала і Андрэй Раўкоў уручылі падарункі тым, хто прымаў удзел у будаўніцтве суда і перарэзалі памятную стужку. Для ўсіх жадаючых у будынку суда была праведзена першая экскурсія.

Дарэчы, побач з будынкам суда знаходзяцца яшчэ дзве вялікія пабудовы – злева будынак Слонімскага РАУС, а справа праз вуліцу – будынак Слонімскай пракуратуры.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя