Каму выгадна завышаць колькасць бежанцаў у Беларусь?
Беларускі рэдактар міжнароднай выведнай супольнасці InformNapalm Дзяніс Івашын зрабіў аналіз колькасці уцекачоў з Данбаса ў Беларусь.
Па выніках яго даследавання вынікае, што колькасць агучаных у кастрычніку 2015 году прадстаўніком UNHCR у Беларусі Жанам-Івам Бушардзі бежанцаў ў 150 тысяч чалавек, завышана. У сакавіку 2016 году Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам памочніка міністра абароны ЗША кажа пра 160 тысяч уцекачоў з Украіны, тую ж лічбу пазьней паўтарыў у інтэрв’ю Радыё ААН міністар замежных спраў Уладзімір Макей.
Дзяніс Івашын упэўнены, што колькасць уцекачоў значна меньшая, і размова ідзе пра вялікія суммы фінансавай падтрымкі:
– Гэта фінансавае пытанне, таму што паводле дадзеных, якія ўтрымліваюцца ў справаздачах, размова ідзе пра лічбу большую за 80 млн даляраў з 2014 па 2016 год на праграмы падтрымкі ўцекачам, якія прадугледжаныя ў Беларусі, Украіне і Малдове, то бок, яны атрымалі донарскай дапамогі на сённяшні момант, паводле іх справаздач, у суме амаль 60 млн даляраў. Гэта вельмі істотныя грошы.
Журналіст упэўнены, што завышаць колькасць уцекачоў, што прыехалі ў Беларусь, выгадна таксама і беларускім службоўцам. Тады краіна атрымае іншы статус на міжнародным роўні – статус аднаго з лідараў па колькасці вымушаных мігрантаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня