Пётр Парашэнка з візітам у Варшаве
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыбыў з візітам у Варшаву. Паездка прымеркаваная да 25-й гадавіны прызнання Польшчай незалежнасці Украіны.
Фота: Krzysztof Sitkowski / KPRP
2 снежня 1991 года Польшча, як першая краіна прызнала незалежнасць Украіны, якая выйшла з Савецкага Саюза, таму дата візіту невыпадковая.
Пётр Парашэнка наведвае Варшаву па запрашэнні прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Апрача сустрэчы прэзідэнтаў абедзвюх краінаў, у праграме візіту запланаваныя сустрэча з прэм’ер-міністр Беатай Шыдла і з маршалкамі абедзвюх палат польскага парламента.
Падчас візіту Пётр Парашэнка ўскладзе вянок да варшаўскага помніка ўкраінскага народнага паэта Тараса Шаўчэнка. У планах таксама сустрэча з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
фота: Krzysztof Sitkowski / KPRP