Беларусы «абнавілі» цягнік «Гародня – Кракаў» буйной кантрабандай цыгарэт



Беластоцкія паліцэйскія затрымалі 1-га снежня ў цягніку Гародня-Кракаў двух чалавек, якія перавозілі два мяхі з цыгарэтамі без польскіх акцызных марак, паведамляе выданне wspolczesna.pl.

Кантрабанду, а гэта 600 пачкаў цыгарэт, выявілі супрацоўнікі службы аховы чыгункі ў Беластоку. У выніку, да цягніка прыбылі супрацоўнікі паліцыі, якія і затрымалі двух чалавек 25 і 26 гадоў. Затрыманыя правялі ноч у паліцэйскім пастарунку. На наступны дзень у іх быў запланаваны суд.

hrodna.life