У Гародні аднавіліся працы па рэканструкцыі лютэранскай кірхі
У старой частцы Гародні пасля амаль гадавога перапынку аднавіліся працы па рэканструкцыі адзінага дзеючага ў Беларусі лютэранскага храма.
Будынак, пабудаваны яшчэ напрыканцы 18 стагоддзя, знаходзіўся ў аварыйным стане і і пастар лютэранскай абшчыны усё лета шукаў спонсарскую дапамогу па розных арганізацыях і установах. Пра пачатах рэстаўрацыйных працаў Беларускаму Радыё Рацыя распавядае Уладзімір Татарнікаў, пастар лютэранскай абшчыны Святога Яна:
– Зараз атынкоўваюць будынак, латаюць расколіны – гэта неабходна для таго, каб будынак змог захавацца ў зімовы перыяд. Мы спадзяёмся, што да заканчэння будаўнічага сезону, будынак будзе атынкаваны і будуць усталяваныя шпілі.
Па словах пастара, будаўнікі Гроднапрамбуда працуюць дапазна ў дзве змены. А зрабіць свой унёсак у рэканструкцыю можа любы гарадзенец і госць гораду, які прыйдзе на серыю дабрачынных канцртаў арганнай музыкі, што пройдуць у храме ў кастрычніку гэтага году.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня