Яўгена Скрабутана выклікаюць у суд



Яўгена Скрабутана будуць судзіць па частцы першай артыкула 23.34 КаАП РБ, за “парушэнне парадка арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў”. Пра гэта паведамляе сам грамадскі актывіст на сваёй старонцы ў facebook.

15219500_1318041104923518_7502429344310860009_n

Таксама вядома,  што замест адпаведнай позвы, запрашэнне ў суд ён атрымаў вусна па тэлефоне ад чалавека, які прадставіўся ягоным участковым:

– Я законапаслухмяны чалавек. Калі гэта міліцыя, то мне мусяць прыслаць афіцыйную паперу, дзе пазначана куды прыйсці, у якасці каго і калі. Міліцыя мусіць прытрымлівацца закона і паважаць правы чалавека.

Працэс над Яўгенам Скрабутанам адбудзецца ў Судзе Ленінскага раёна Берасця (вул.Леванеўскага 1) 8 снежня а 10-й гадзіне ў кабінеце №4. Днямі раней па кватэрах суседзяў яго шукаў невядомы. Яўген тады выказаў меркаванне што гэта альбо ўчастковы, альбо бандыт. Праваабаронцы выказваюць меркаванне, што судзіць яго будуць за ўдзел у Фэсце памяці паўстанцаў 2016, які праходзіў ў Свіслачы 30-га кастрычніка.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота facebook.com