Парашэнка прапанаваў наступны раўнд перамоваў правесці ў Святагорску
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапанаваў правесці ў Святагорску наступны раўнд перамоваў па мірным урэгуляванні на Данбасе з удзелам Расеі і прадстаўнікоў сепаратысцкіх арганізацыяў ДНР і ЛНР.
Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі гарадскі галава Данецку Аляксандар Лук’янчанка, паведамляе «Муниципальная газета».
Ён распавёў, што разам з народным дэпутатам Барысам Калеснікавым сустракаўся ў Кіеве з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Прэм’ер-міністар самаабвешчанай ДНР Аляксандар Барадай прапанаваў правесці чарговы раўнд кансультацыяў па мірным урэгуляванні ў бяспечным для сепаратыстаў месцы.
“Цяпер абмяркоўваецца шэраг найбольш бяспечных месцаў, сярод якіх Данецк, любы горад у Расеі і Беларусь”, – заявіў Барадай Інтэрфаксу.
Беларускае Радыё Рацыя