„Мінчанка” выйграла валейбольны Кубак Беларусі



Валейбалісткі „Мінчанкі” выйгралі фінальны матч розыгрышу Кубка Беларусі з лікам 3:0. Фінальны матч адбыўся ў берасцейскім спарткомплексе „Вікторыя” і прайшоў пры перавазе сталічнай дружыны. Ужо ў першай партыі вырашальнай гульні з гарадзенскім „Камунальнікам” падначаленыя Віктара Ганчарова стварылі задзел у ачках, які дазволіў ім упэўнена дзеіць у атацы. Для перамогі ў фінале Кубка Беларусі „Мінчанцы” спатрэбілася крыху больш за гадзіну. Самай выніковай  ў складзе сталічнай каманды стала Аксана Кавальчук, якая набрала 14 ачкоў. У складзе „Камунальніка” ў нападзе выявіла сябе Вольга Рахман, якая набрала 10 ачкоў. Валейбалісткі „Мінчанкі” ўпершыню перамаглі ў Кубку Беларусі за апошнія пяць гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя