У Менску закладуць капсулу з зямлёй з магілы Максіма Багдановіча
Капсулу з зямлёй з магілы паэта Максіма Багдановіча закладуць у храме-помніку Усіх Святых у Менску з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння 9 снежня, паведамілі БелТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Урачыстая цырымонія «Вяртанне» па закладцы капсулы з зямлёй з магілы паэта ў крыпце храма-помніка адбудзецца з 11.30 да 13.00. У белай зале храма запланавана мемарыяльная «літаратурная раніца», дзе будуць гучаць вершы Максіма Багдановіча.