Краязнаўца: Пінскі касцёл Святога Станіслава быў сімвалам усяго Палесся



У Пінску ўсё больш актуальным робіцца пытанне па адраджэнні касцёла Святога Станіслава – самага вялікага касцёла езуітаў на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага. Улады не выказваюцца супраць, але спасылаюцца на тое, што сама Пінская рыма-каталіцкая епархія ў гэтым не зацікаўленая. На думку гісторыка-краязнаўцы Эдварда Злобіна, аднаўленне святыні – гэта не столькі рэлігійнае пытанне, колькі справа вяртання сімвала Пінска.

– Справа ў тым, што гэта не толькі культавы будынак. Гэта – сімвал горада, які быў знішчаны. І зараз мусім узнімаць пытанне пра аднаўленне гэтага знакавага для горада будынка, які з’яўляецца сімвалам не толькі Пінска, але і ўсяго Палесся.

Будаўніцтва касцёла адбывалася ў 1635-1648 гадах, а знішчылі яго пасля смерці Сталіна ў жніўні 1953 года. Працяглы час тут захоўваліся мошчы каталіцкага святога Андрэя Баболі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя