ІД заявіла пра намер атакаваць пасольствы Турцыі па ўсім свеце
Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» заявіла пра намер атакаваць пасольствы і консульсты Турцыі па ўсім свеце. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на аўдыёзаяву новага афіцыйнага прадстаўніка тэрарыстаў.
Як гаворыцца ў аўдыёзаяве, прыхільнікі ІД будуць атакаваць ўсе вайсковыя, эканамічныя і медыйныя ўстановы, звязаныя з турэцкім урадам. Таксама ў якасці цэлі для нападаў называюцца пасольствы і консульствы Турцыі па ўсім свеце.
Праверыць, сапраўднасць аўдыёзаявы пакуль немагчыма. rbc.ru