У Гародні з’явяцца шыльды з гістарычнымі назвамі



Рэдакцыя гарадзенскага Hrodna.life атрымала адказ на зварот па з’яўленні ў Гародні гістарычных назваў вуліц. Пад зваротам падпісалася каля 900 грамадзян Беларусі. Паводле адказу, што падпісаны намесніцай старшыні гарвыканкама Зояй Кулешай, ужо складзены спіс вуліц, што знаходзяцца ў гістарычным цэнтры горада.

szota

Сітуацыю каментуе рэдактар Hrodna.life і адзін з ініцыятараў звароту Аляксей Шота:

– Мы атрымалі адказ у адпаведны тэрмін – за 15 дзён, як і мае быць па законе. Адказ нас задавальняе, бо ўлады паабяцалі, што зоймуцца гэтай тэмай. Яны перадалі ўніверсітэту і Гісторыка-археалагічнаму музею заданне адшукаць старадаўнія назвы вуліц. Спіс іх ужо складзены. Гэта ўсё будзе перададзена тапанімічнай камісіі на наступнае паседжанне, дзе будзе вырашана, усталююць шыльды ці не.

Ініцыятары звароту збіраюцца прыйсці на паседжанне тапанімічнай камісіі і далей сачыць за ўсталяваннем гістарычных шыльдаў у горадзе.

petition368-1Беларускае Радыё Рацыя, Гародня