У Берасці запрацаваў святочны кірмаш
Некалькі дзясяткаў гандлёвых кропак змясцілася на перакрыжаванні вуліцы Савецкая і Гогаля. Тут пачаў сваю працу святочны кірмаш. Гандляры прапануюць набываць навагоднія і калядныя цацкі, гірлянды, сувеніры, штучныя елкі і інш. Самыя танныя – ёлачныя шары – па 12 капеек, самыя дарагія – упрыгожанні для дома ручной працы і елкі – да 100 рублёў.
– Вельмі шырокі асартымент. Ёсць усё, і пры гэтым добрай якасці. Пачынаецца цана ад 2 рублёў і заканчваецца на 30 рублях.
– Прадаем навагоднія цацкі. Цэны розныя. Напрыклад, 5 рублёў, па 12 капеек – адзіночныя цацкі. Усё залежыць ад таго, хто як хоча ўпрыгожыць елку.
Патэнцыйныя пакупнікі на кірмашы пакуль толькі разглядваюць тавары і спасылаюцца на тое, што ўсе неабходныя рэчы для святкавання Калядаў і Новага года яны закупілі яшчэ мінулым разам, а пакуль прыглядаюць толькі падарункі блізкім і родным.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота litary.brest.name