У Беластоку вызначылі пераможцаў кінафестывалю “ŻubrOFFkа”



Прэміі ў сямнаццаці катэгорыях ды ўзнагарода публікі – прызнаныя. Завяршыўся Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно “ŻubrOFFkа”, які праходзіў у Беластоку.

timthumb

Гран-пры фестывалю атрымаў дакументальны фільм «Więzi» («Cувязі») Зоф’і Кавалеўскай. Гэта гісторыя дзядоў рэжысёркі, якія пражылі разам 45 гадоў. Муж, які здрадзіў, пасля васьмі гадоў расстання вяртаецца да жонкі.

venzi

Гаворыць Юры Завадскі – мантажыст фільма:

– Такія адносіны даволі дрэнныя. Але ў шлюбе з такім стажам яны часам узнікаюць. І гэты фільм адметны тым, што ён не паказвае пекла сямейнага жыцця пасля 45 гадоў, а шчырую гісторыю даравання, сілы даравання.

«Więzi» былі адзначаныя таксама ўзнагародай публікі. Гэта чарговы поспех фільма, які мае шанец на “Оскар”.  Лаўрэатам фестывалю “ŻubrOFFkа” былі прызнаныя ўзнагароды на агульную суму ў 10 тысяч еўра.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота DKF-Gag