“Тызенгаўз” аднавіў працу
Гарадзенская галерэя “Тызенгаўз” аднавіла працу выставай менскага мастака Васіля Пешкуна. Прадстаўнік школы маладых мастакоў прадставіў у скляпеннях былой “Крывой афіцыны” больш дзвюх дзясяткаў працаў. Тут прадстаўлены і нацюрморы, і пейзажы, і гараденскія вуліцы, і Браслаўскія азёры.
[Not a valid template]
Пра свае працы аўтар распавядае Беларускаму Радыё Рацыя:
– Краявіды я выставіў менавіта беларускія. Гэта Гомельшчына і ваш родны горад – Гародня. Я быў два разы тут на пленеры. У мінулым годзе і ў пазамінулым я маляваў Новы Замак, вуліцу каля вакзала з відам на касцёл.
Па словах мастака гэтая выстава будзе цікава любому аматару мастацтва не залежна ад узросту.
Экспазіцыя будзе працаваць да сярэдзіны кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя