Google распавяла, што шукалі беларусы ў 2016



Традыцыйна ў канцы года Google прэзентавала выніковы рэйтынг самых папулярных пошукавых запытаў беларусаў.

Физрук

Топ-запыты гэтага года кажуць пра цікавасць беларусаў да серыялаў, ТБ-шоу і спорту.

Самым папулярным запытам года ў Беларусі стаў новы сезон серыяла „Фізрук”, наступным радком ідзе другі сезон серыяла „Мажор”.

Беларускія карыстальнікі Google актыўна шукалі інфармацыю пра міжнародны конкурс песні „Еўрабачанне-2016″, а таксама спартыўныя падзеі: Еўра-2016, чэмпіянат свету па хакеі і Алімпійскія гульні – 2016.

У катэгорыі „Персона года” першую пазіцыю заняў пераможца прэзідэнцкіх выбараў у ЗША — Дональд Трамп. Беларусы шукалі інфармацыю пра памерлых знакамітасцяў — брытанскага акцёра Алана Рыкмана і яго суайчынніка рок-спевака Дэвіда Боўі, а таксама цікавіліся юнай зоркай YouTube Міс Кэці і ўдзельнікамі Еўрабачання-2016 – пераможцай Джамалай і прадстаўніком Расеі Сяргеем Лазаравым, а таксама забітым Паўлам Шараметам.

З фільмаў беларусаў больш за ўсё зацікавіла экранізацыя коміксу „Атрад самагубцаў”. Таксама ў першую дзясятку ўвайшлі блокбастар „Дэдпул” і камедыя „Самы лепшы дзень”, мультфільмы „Тайнае жыццё хатніх жывёл” і „Звяропаліс”, а таксама кінастужка „Выжылы”, ролю ў якой прынесла Леанарда Дзі Капрыа першы Оскар.

З запытаў у катэгорыі „Серыял года” наперадзе – трэці сезон камедыі „Фізрук” і другі эпізод крымінальнага дэтэктыва „Мажор”. Таксама сярод самых папулярных у беларусаў – новыя сезоны „Маладзёжкі”, „Гульні Тронаў” і „Інтэрнаў”.

„Пакупкай года” ў 2016 годзе, згодна з запытам беларусаў, стала кватэра ў Менску. Таксама сярод самых папулярных запытаў у дадзенай катэгорыі: тэлефон, каляска б/у, шыны і ровар.

42.tut.by