У Беларускім музеі ў Гайнаўцы паказалі спектакль «Wylęgarnia»



У Беларускім музеі паказалі спектакль «Wylęgarnia», у якім выступiла моладзь з гайнаўскіх школ. «Спектакль закрaнае праблему алкагалізму ў сям’і»,—  кажа рэжысёр, Яанна Стэльмашук-Троц:

— У гэтай сям’і так здарылася, што невядома хто, а можа і ўсе, але нехта забіў бацьку, які быў алкаголікам. У спектаклі мы паказваем, як  і з маці, і з дачкой, і з сынам размаўляюць псіхолаг, пракурор і сябар гэтага сына. З таго, як яны размаўляюць, мы даведваемся, што насамрэч адбывалася ў гэтай сям’і. Перад намі паўстае страшны вобраз сям’і, якая ўжо зусім не выглядае як сям’я.

Сцэнар спектаклю створаны на аснове п’есы Вацлава Халевінскага. Вобраз, паказаны ў У Беларускім музеі ў Гайнаўцы, гэта частка праекта «Адпаведныя накірункі, адпаведныя знакі», рэалізaванага фондам «Яны гэта мы». Спектакль будзе можна пабачыць яшчэ раз 14 снежня, у 18:00 гадзін.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара