Forbes назваў Пуціна самым уплывовым чалавекам свету



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін чацвёрты раз запар узначальвае рэйтынг самых уплывовых людзей свету, апублікаваны ў сераду, 14 снежня, амерыканскім часопісам Forbes.

91141

На думку часопіса, Пуцін прыўнёс ўплыў Расеі амаль у кожны куток свету. «У сябе на радзіме, у Сірыі, і на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША расейскі лідар працягвае дамагацца ўсяго, чаго ён хоча», – тлумачыць выданне свой выбар.

На другое месца ў рэйтынгу самых уплывовых людзей свету Forbes паставіў мільярдэра Дональда Трампа, абранага 45-м прэзідэнтам ЗША. Forbes адзначае яго ўяўны імунітэт да скандалаў, падтрымку абедзвюх палат Кангрэса ЗША і асабістае багацце, якое вымяраецца мільярдамі.

На трэцім радку спісу апынулася канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, якая з’яўляецца стаўпом Еўразвяза.

У першую пяцёрку трапілі старшыня КНР Сі Цзіньпін (4-е месца) і Папа Рымскі Францішак (5-е месца).

forb

Усяго ў рэйтынг самых уплывовых людзей свету Forbes трапілі 74 чалавекі.