«Ліцвіны Сіверскага краю» — рэпартаж Марціна Войны
Ёсць такая беларуская показка: «Вырашыў аднойчы Пан Бог нарабіць ліцвінаў. Стругае іх, стругае з цурбэлкаў, і па зямлі раскідае. На Нёман, на Дзвіну, на Дняпро, на Прыпяць. Вырашыў і на Дзясну тых ліцвінаў крыху раскінуць. Раскідае, раскідае, а Анёл яму і кажа: — Пан Бог, а нашто ты так багата ліцвінаў настругаў? На што Пан Бог і адказвае: — Хопіць ліцвінам месца і да Дзясны, і за Дзясною!..»
Ліцвіны Сіверскага краю – хто яны? Якой мовай размаўляюць? Якія ў іх звычаі, традыцыі, чым яны жывуць цяпер? Пра гэта вы пачуеце ў рэпартажы Марціна Войны.