Выйшаў чарговы нумар „Гарадзенскага Гадавіка”
Прэзэнтацыя і сустрэча з аўтарамі ІV нумару часопіса “Гарадзенскі Гадавік” прайшла ў Гародні. Яго рэдагуе вядомы даследчык з Кракава Юры Гардзееў, часопіс цалкам прысвечаны археалагічнай спадчыне Гародні.
Што было крыніцай натхнення гарадзенскіх будаўнікоў ХІІ стагоддзя? Як паўплывалі на выгляд гораду балгарскія дойліды? Што каштоўнага выкрыла „рэканструкцыя” апошніх гадоў? І якую будучыню Гародні малявалі ў сваіх планах і мроях „западнарусы” ХІХ стагоддзя? Усё гэта ў новым нумары “Гарадзенскага Гадавіка-2016”. Пра выданне дзеліцца прафесар Алесь Краўцэвіч.
– „Гарадзенскі Гадавік” – гэта плён упартай метадычнай працы прафесара Юрыя Гардзеева, які працуе ў Ягелонскім універсітэце. Але не парывае сувязяў з Гародняй. Ён піша пра Гародню вельмі шмат і менавіта ў кантэксце беларускай гістарыяграфіі. Я, шчыра кажучы, скептычна адносіўся да гэтага прадпрыемства – назьбіраць столькі артыкулаў па адным горадзе, рэгулярна, гэта вельмі складана. А ён працягвае, гэта ўжо чацвёрты “Гадавік”. І памяць рана пайшоўшага з жыцця археолага Рыгора Акінчыца вартая была ўшанавання.
Імпрэза прайшла ў Цэнты гарадскога жыцьця.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара