Доўгатэрміновая віза ў Беларусь – за 60 еўра



60 еўра будзе каштаваць ад новага году доўгатэрміновая віза ў Беларусь. Пра гэта паведаміла ў час польска-беларускай сустрэчы Генеральны консуль Рэспублікі Беларусь у Беластоку Алла Федорава.

Раней за доўгатэрміновую візу трэба было заплаціць 150 еўра.

„Гэтая скідка накіраваная перадусім на бізнесоўцаў, якія вядуць справы або хочуць інвеставаць у Беларусі,” – гаворыць консул Алла Федорава.

– Догатэрміновая віза можа прадстаўляцца з мэтай бізнеса і з прыватнай мэтай. Я думаю, што гэта дазволіць бізнесменам-інвестарам часцей наведваць Рэспубліку Беларусь і інвеставаць у нашу краіну. Запрашаем.

Доўгатэрміновыя візы з магчымасцю шматразовага перасячэння мяжы выдаюць на небольш чым 90 дзён. Новы тарыф консульскіх плацяжоў пачне дзейнічаць ад 1 студзеня 2017 года. Кошт кароткатэрміновых і транзітных візаў застаюцца без зменаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя