У Варшаве праходзяць пратэсты апазіцыі



Начное галасаванне па бюджэце нелегітымае, дэпутаты „Грамадзянскай платформы” застануцца ў пленарнай зале паседжанняў  Сейма да аўторку 20 снежня  – заявіў сёння  лідар партыі  Гжэгаш Схетына.

135194_650x410

Пасля перапынку ў паседжанні дэпутаты ад “Права і справядлівасьці” перанесьлі паседжанне ў іншую залу і там прайшлі галасаванні над бюджэтам без удзелу апазіцыі.

Ля будынка Сейма ўжо ноччу сабраліся дэманстранты. 3 гадзіны  ночы дэпутаты ад “Права і справядлівасьці” ў суправаджэнні паліцыі пакінулі Сейм.  Яраслаў Качыньскі назваў пратэст апазіцыі  хуліганствам.

– Гэтая барацьба прыняла выгляд парламентарнага хуліганства, і гэтае хуліганства мусіць быць спынена.

Пратэст ля Сейма працягваецца, апоўдні асобная дэманстрацыя пачалася ля прэзідэнцкага палаца.  Дэманстранты патрабуюць, каб прэзідэнт Анджэй Дуда выказаўся наконт апошніх падзеяй.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: РБК