У Бельску адбылася прэм’ера фільма „Wnyki”
У Бельскім доме культуры прайшла прэм’ера фільма „Wnyki”. Прысутнічалі на ёй стваральнікі стужкі ды запрошаныя госці.
Для рэжысёра Шымона Новака гэты фільм з’яўляецца дэб’ютам:
– Шмат хто спадзяваўся, што гэта будзе працяг “Знахара”. Мы з самага пачатку казалі, што “Знахар” натхніў нас, такой наша ідэя была ад пачатку, каб гэтая сувязь была незаўважнай. Хацелася, каб фільм быў асобнай гісторыяй са “Знахарам” на фоне. Для мяне, як для рэжысёра, гэта вельмі важны момант, бо гэта мой дэбют.
„Wnyki” здымаўся ў Бельску Падляшскім і яго ваколіцах. Марэк Владзіміраў, Матэвуш Сахажэўскі і Тамаш Суліма – ім належыць ідэя зняць гэты фільм. Яны намовілі да супрацы такіх вядомых польскіх актораў, як Бажэна Дыкель, Станіслава Цэліньска ці Артут Барцісь. Штуршком для паўстання сталі грошы з грамадскага бюджэту.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя