На Піншчыне ўшануюць памяць Яўгена Шатохіна



На Піншчыне сябры і паплечнікі пачалі падрыхтоўку да 70-годдзя мастака і педагога Яўгена Шатохіна, да ўрачыстасцяў плануе далучыцца Беларускі саюз мастакоў.

На радзіме Шатохіна – у Пінску разглядаецца магчымасць арганізацыі юбілейнай выставы або творчага вечара. Калега мастака, графік з Берасця, Аляксандр Грыгор’еў кажа, што яшчэ пры жыцці прозвішча творцы стала эталонам:

– Ён усё рабіў канешне ж асэнсавана, гэта вельмі разумны, інтэлігентны, адукаваны чалавек, да таго ж яшчэ мастак. Прозвішча Шатохін – гэта ўжо нешта такое, гэта як бы прыстасаванне, які вымярае правільнасць нашага жыцця, неправільнасць, нейкае эталоннае прыстасаванне ім жа і створанае.   

Яўген Шатохін зрабіў значны ўнёсак для папулярызацыі роднага Пінску і Беларусі праз мастацтва. Ягоныя творы, якія адлюстроўваюць прыгажосць Палесся, беларускага наваколля і мінуўшчыны знаходзяцца ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, Францыі ды Злучаных Штатах Амерыкі.

Беларускае Радыё Рацыя