“Белсат” – абарона ад расейскага ўплыву
Гарадзенскі журналіст, рэдактар беларускай службы праекта informnapalm.org Дзяніс Івашын лічыць, што фінансаванне тэлеканала “Белсат” трэба захаваць у тых жа памерах, што і было, а пераход канала на расейскую мову з’яўляецца памылкай. На думку журналіста, без “Белсата” Беларусь апынецца пад уплывам Расеі.
Дзяніс Івашын:
– Тыя ж еўрапейцы зараз мусяць прыкласці, са свайго боку, максімум намаганняў, каб ранейшае фінансаванне захаваць. Яны мусяць зразумець, што калі не будзе гэтага тэлеканала на ўсходняй мяжы Еўразвязу, цалкам магчыма, што гэты інфармацыйны прастор апынецца пад татальным кантролем Расейскай Федэрацыі.
Дзяніс Івашын неаднаразова ўдзельнічаў у праграмах тэлеканала “Белсат” як эксперт. Па словах журналіста, справа з “Белсатам” – гэта своеасаблівы іспыт на магчымасці нашай народнай дыпламатыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня