У Менску прайшла акцыя ў падтрымку „Белсата”
Апоўдні, ля адміністрацыі прэзідэнта ў Менску, адбылася несанкцыянаваная вулічная акцыя «Выключыць НТВ – уключыць Белсат!» ў падтрымку незалежнага тэлеканала. Рашэнне пра яе правядзенне было прынятае на ўчарашняй сустрэчы вядомых палітыкаў, прадстаўнікоў канала ды грамадскіх актывістаў. Як вядома, на мінулым тыдні ўсе незалежныя СМІ абышла трывожная вестка пра скарачэнне дзейнымі польскімі ўладамі на дзве трэці фінансавання Белсата і, нібы, патрабаванне перавесці яго на расейскую мову.
Ад метро да адміністрацыі прэзідэнта з плакатамі ідуць Павел Севярынец і некалькі пікетоўцаў. Вось яны ля цэнтральнага ўвахода і пачынаецца агучванне таго, што напісанае на плакатах.
Павал Севярынец быў запрошаны ў прыёмную адміністрацыі, дзе ён у пісьмовай форме перадаў патрабаванні пікетоўцаў.
Яшчэ да пачатку акцыі з цягніка ў Маладзечна быў зняты лідар суполкі БХД Раман Ганчароў. На ўсіх удзельнікаў пікетавання ля адміністрацыі прэзідэнта складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. З дня на дзень чакаецца рашэнне польскага ўрада адносна фінансавання, а значыць, і далейшага існавання Белсата ў эфіры.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара