У Кобрыне неўзабаве спусцяць на ваду карабель вікінгаў
У горадзе Кобрын, што ў Берасцейскай вобласці, усе жадаючыя змогуць паплаваць на караблі сапраўдных вікінгаў.
У межах праекта USAID „Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”, на адной з аграсядзібаў рэалізуюць праграму дзеянняў па ўзвядзенню такога турыстычнага аб’екта.
Кіраўнік праекта па вобласці Вадзім Пракапчук перакананы, што такі карабель дапаможа прыцягнуць большую колькасць турыстаў на Берасцейшчыну:
– Будзе святочны спуск гэтага карабля-дракара на ваду, дарэчы, ён буйны і можа ўзяць на свой борт да 15 чалавек. Ён будзе кіравацца вёсламі, а таксама будзе магчымасць паставіць ветразь. Не сакрэт, што гэта будзе цікавостка нашай Берасцейшчыны, спадзяюся, што турысты будуць на ім плаваць не толькі па Бужска-Мухавецка-Дняпроўскаму накірунку, але і будуць удзельнічаць у нейкіх міжнародных спаборніцтвах.
Карабель вікінгаў пачалі будаваць яшчэ ў ліпені гэтага года ў сядзібе „На зарэчнай вуліцы”, што ў вёсцы Пескі-1 Кобрынскага раёна. Спуск карабля на ваду запланаваны на 2015 год.
[youtube id=”CQSYdn6XgsU”]
Беларускае Радыё Рацыя